top of page
Поиск

03.12.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


5 "В" беларуская літаратура:

Тэма: У. Караткевіч "Нямоглы бацька"

Заданні на ўроку:

  • праглядзець відэаролік:

Дамашняе заданне: перачытаць казку "Нямоглы бацька" і запоўніць у сшытку табліцу (да кожнага з герояў падабраць 5 прыметнікаў, якія яго характарызуюць):

 

6 "А" беларуская мова,

6 "А" беларуская мова:

Тэма: Кантрольны пераказ "Вавёрка"

Заданні на ўроку:

  • знаёмства з памяткай:

  • прагляд відэароліка:

  • напісанне кантрольнага пераказу

Дамашняе заданне: -

 

5 "В" беларуская мова:

Тэма: Сказы з аднароднымі членамі сказа (без злучнікаў і са злучнікамі)

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 176

  • спісаць сказы, разабраць другі сказ па членах сказа, знайсці словы, якія адказваюць на адно і тое ж пытанне, адносяцца да аднаго і таго ж слова, падкрэсліваюцца аднолькава:

Мінск – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Госці сталіцы заўсёды захапляюцца чысцінёй горада, шырокімі вуліцамі, квяцістымі паркамі, прыгожымі будынкамі.

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 109,110,113, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

  • пр. 181

Дамашняе заданне: § 26,27, пр. 185

 

9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Складаназалежны сказ з даданымі акалічнаснымі часткамі умовы, прычыны і мэты

Заданні на ўроку:

  • пр. 135

Дамашняе заданне: § 19, 20, выпісаць з мастацкай літаратуры 6 сказаў (па 2 на кожны від даданай часткі ўмовы, прычыны, мэты) з указаннем назвы твора, пабудаваць іх схемы.

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Род назоўнікаў

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: пр. 176

  • пр. 177 (вусна)

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам і зрабіць наступныя запісы ў даведнік:

сонца, ноч, сірата, свет, назола, насенне, сястра,

манюка, сястра, снег, гутарка, малако, дзень

  • да назоўнікаў з папярэдняга задання падбярыце прыметнікі і запішыце атрыманыя словазлучэнні

  • вусна вызначце род наступных назоўнікаў: аграном, дызайнер, дырэктар, урач, сакратар. Ці могуць жанчыны займаць гэтыя пасады і мець такія прафесіі?

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам на с. 84, зрабіць наступныя запісы ў даведніку:

  • спісаць сказы, устаўляючы неабходныя літары ў канчатках:

1. Малад.. дызайнер Ганна Максімаўна распрацава.. новы праект інтэр’еру.

2. У канцы ўрока ў клас зайш... строг.. завуч Ніна Фёдараўна.

3. Галоўн.. ўрач Краўцоў Віктар падпіса... пропуск.

4. У наш калгас прыйш... нов.. аграном Пятрова Васіліна.

5. Доўгі час школай кірава... разважлів.. дырэктар Осіпаў Дзмітрый Васільевіч.


Дамашняе заданне: § 28, пр. 178, выканаць інтэрактыўнае заданне: https://learningapps.org/display?v=parpyt4h320

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: П. Трус "Падаюць сняжынкі..."

Заданні на ўроку:

  • праверка дамашняга задання: замалёўка "Мая любімая пара года"

  • пазнаёміцца з вершам Паўлюка Труса “Падаюць сняжыкі…” (урывак з паэмы “Дзясяты падмурак”) с. 105-106

  • праца па пытаннях 1,2,4 на с. 106

  • Колькі строф уваходзіць у склад верша?

  • З якой інтанацыяй патрэбна чытаць кожную з іх?

  • пагартайце слайды і зрабіце наступныя запісы ў сшытак:

Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верша Паўлюка Труса “Падаюць сняжыкі…” на с. 106,107

6 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

コメント


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page