top of page
Поиск

02.10.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Беларускія міфы пра духаў

Заданні на ўроку:

  • НА АДЗНАКУ (да 08.15 02.10.2020) выканаць інтэрактыўнае заданне: https://docs.google.com/forms/d/1LnhrKARXBFBnm-rDuwD9DlGrGViKdTtfNK3XRarQNuQ/edit?usp=sharing

  • праверка д/з: * абарона малюнкаў з паведамленнямі пра аднаго з багоў

  • чытанне артыкула на с. 37-43 вучэбнага дапаможніка

  • зрабіць наступныя запісы ў сшытку (пагартаць слайды):

Дамашняе заданне: перачытаць с. 37-42, падрыхтаваць вуснае паведамленне пра міфалагічных духаў (Палявік, Лесавік, Дамавік, Вадзянік, Ваўкалак);

*самастойна знайсці інфармацыю пра іншых духаў па-за межамі падручніка з абавязковай ілюстрацыяй (малюнкам) (гл. заданне 3, с. 43), можна выбраць з гэтага спіса:

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Пераклад тэксту з рускай мовы на беларускую

Заданні на ўроку:

  • аформіць запісы ў рабочым сшытку:

Другога кастрычніка

Пераклад

У бары летам

  • НА АДЗНАКУ пераклад тэксту ў сшытку (да канца ўрока). Сшыткі здаць настаўніку!

УВАГА! Пры выкананні гэтай работы можаце выкарыстоўваць мабільны перакладчык "Русско-белорусский словарь" Дадатак у PlayMarket можна спампаваць тут:

Імкніцеся перакладаць тэкст пафразава і САМАСТОЙНА, звяртайцеся да слоўніка толькі за пэўнымі словамі! Колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў рускім тэксце = колькасць абзацаў, знакі прыпынку ў беларускім тэксце.

Дамашняе заданне: § 10-15, паўтарыць парадак марфемнага разбору, запісы ў даведніку

 

9 "Г" беларуская мова:

Тэма: Сродкі сувязі частак у складаным сказе

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з пр. 54

  • НА АДЗНАКУ (сфатаграфаваць сшытак з выкананым заданнем і даслаць мне да 09.50 02.10.2020):

  • выпісаць з тэксту ў сшытак словы з арфаграмамі (па варыянтах):

1 варыянт

2 варыянт

  • пр. 55

  • пазнаёміцца з правілам на с. 42-45 (у класе), зрабіць запісы ў даведнік (дома):

  • пр. 56, 58, 60

  • пр. 59 (QR-код)

Дамашняе заданне: § 9, пр. 57, вывучыць запісы ў даведніку

 

6 "А" беларуская мова:

Тэма: Чаргаванне зычных і галосных у аснове

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пр. 86

  • пр. 88 (больш цікавай інфармацыі пра гэтых птушак можна даведацца тут: https://www.youtube.com/watch?v=rWYbnb34OLw)

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам (у класе), зрабіць наступны запіс у даведнік (дома), можна спампаваць і раздрукаваць:

  • пр. 90, 91, 92, 94

Дамашняе заданне: § 15, пр. 93, пры выкананні гэтай работы можаце выкарыстоўваць мабільны перакладчык "Русско-белорусский словарь".

Дадатак у PlayMarket можна спампаваць тут:

Мець на наступным занятку дадзены дадатак або папяровы перакладны слоўнік.

 

5 "В" беларуская мова:

Тэма: Спражэнне дзеяслова

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з пр. 82

  • аформіць запісы ў сшытку:

Другога кастрычніка

Класная работа

  • выпісаць дзеясловы ў слупок, падзяліць дзеясловы на склады, над верхам пазначыць пытанні, на якія яны адказваюць, паставіць дзеясловы ў неазначальную форму:

гняздо, пабягуць, вераб'і, баяўся, залятаць,

блішчуць, вялікі, дождж, даў, сярэбраны, ідзе.

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць запісы ў даведнік:

  • выканаць інтэрактыўнае заднне: https://learningapps.org/12043100

  • праспрагаць наступныя дзеясловы: ляжаць, дапамагаць, сеяць, карміць.

  • спісаць у сшытак дзеясловы ў слупок, побач вызначыць спражэнне, праз працяжнік утварыць форму 2 ас. адз. ліку, вызначыць канчаткі; з двума дзеясловамі скласці сказы:

пісаць, маўчаць, думаць, рабіць, узяць,

хадзіць, сказаць, нагрэць, насіць, сушыць


Дамашняе заданне: § 10, пр. 88, вывучыць запісы ў даведніку; патрэніравацца вызначаць спражэнне дзеясловаў можна тут: https://learningapps.org/4891088

Другога кастрычніка

Дамашняя работа

Практыкаванне 88

 


 
 
 

Недавние посты

Смотреть все

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page