Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: Кніга — мудры спадарожнік і дарадца чалавека.
Заданні на ўроку:
падпісванне рабочых сшыткаў:
прачытаць артыкул на с. 3-5 вучэбнага дапаможніка;
пагартаць прэзентацыю, зрабіць запісы ў сшытак:
Праглядзець відэаролік:
Знайсці на Google карце Капыль (рус. Копыль): https://www.google.com/maps/@48.4038907,35.0435772,16z?hl=ru
Пазнаёміцца з памяткай:
7 ПРЫЧЫН ЧЫТАЦЬ КНІГІ
v чытанне развівае мысленне і памяць
v чытанне павялічвае слоўнікавы запас і павышае агульную пісьменнасць
v чытанне развівае ўяленне і творчыя здольнасці
v чытанне вучыць разважаць і аналізаваць
v чытанне дапамагае падтрымліваць зносіны з людзьмі і развівае ўменне прыгожа гаварыць
v чытанне дапамагае пазнаваць акаляючы свет і самога сябе
v чытанне – аснова паспяховасці ў школе і ў дарослым жыцці
Скласці сінквейн “КНІГА”
Дамашняе заданне: падрыхтаваць вуснае выказванне “Кніга, якую я раю прачытаць” (пажадана прынесці саму кнігу)
Прыкладны план выступлення
o Назва і аўтар кнігі, якую прэзентуеш.
o Пры якіх абставінах пазнаёміўся з дадзенай кнігай.
o Сюжэт кнігі (расказаць, пра што кніга, захоўваючы інтрыгу для чытача).
o Чым зацікавіла, што больш за ўсё спадабалася.
o Чаму варта прачытаць дадзеную кнігу.
*Расказаць пра Дзень беларускага пісьменства ў Капылі.
6 "В" беларуская мова:
Тэма: Беларуская мова як адлюстраванне нацыянальнага бачання свету. Літаратурная мова і народныя гаворкі.
Заданні на ўроку:
падпісванне сшыткаў:
Пр. 1, выпісаць апошні сказ, скласці схему, патлумачыць пастаноўку знакаў прыпынку ў сказе; зрабіць фанетычны разбор слова радыё
Пр. 2 пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступны запіс у даведнік:
Пр. 3 (другі тэкст вусна пераўтварыць у літаратурную форму)
Пр. 5
Дамашняе заданне: § 1, пр. 4, вывучыць запісы ў даведніку
Узор афармлення д/з:
Другога верасня
Дамашняя работа
Практыкаванне 4
Правапіс о,э,а: ...
Правапіс у,ў: ...
Правапіс падоўжаных зычных: ...
Правапіс д,дз: ...
7 "В" беларуская мова:
Тэма: Нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Маўленчы этыкет
Заданні на ўроку:
падпісванне сшыткаў:
пр. 1
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
Выправіць наступныя прыклады і вызначыць, якая норма парушана:
н’э ведаў
крапіва, малы, імя
будавацель
вялікая сабака
здароў’е
пр. 4, 3, 5, 7
Дамашняе заданне: § 1, пр. 6, вывучыць запісы ў даведніку
8 "Б" беларуская мова:
Тэма: Роля беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры
Заданні на ўроку:
падпісванне сшыткаў:
пазнаёміцца з матэрыялам на с.6-7
спісаць у сшытак 3-і абзац, падкрэсліць усе члены сказа, над верхам указаць часцінамоўную прыналежнасць
пр. 3
пракаментуйце надпіс на білбордзе:
Дамашняе заданне: § 1, выпісаць з даведніка Н.В. Гаўрош, Н.М. Нямковіч “Афарыстычныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў” з раздзела “І наша мова з-пад крыла душы” 5 афарызмаў з указаннем аўтара і быць гатовымі патлумачыць іх сэнс
Comments