Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку
НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.
* - дадатковыя заданні (не абавязковыя для выканання, робяцца па жаданні)
8 "Б" беларуская мова
Тэма: Даданыя члены сказа: азначэнне
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 140
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць наступныя запісы ў даведнік:
пр. 144, 145, 149, 151
Дамашняе заданне: § 21, пр. 146, 150
6 "В" беларуская мова
Тэма: Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 178
пр. 180 (вусны пераклад)
пазнаёміцца з новым матэрыялам, зрабіць пераклад прапанаваных слоў, дапоўніўшы табліцу рускімі адпаведнікамі:
пр. 181 (вусна)
пр. 182
Дамашняе заданне: § 28, запоўніць табліцу на картцы (прыметнікі/прилагательные)
6 "В" беларуская літаратура:
Тэма: П. Трус "Падаюць сняжынкі..."
Заданні на ўроку:
праеверка дамашняга задання: міні-сачыненне (замалёўка) “Мая любімая пара года”
*вуснае паведамленне пра паходжанне назвы месяца (на выбар) на падставе кнігі “Беларускі народны каляндар” па прапанаванаму плану:
· паходжанне назвы месяца
· святы і прысвяткі, што адзначаюцца ў гэтым месяцы
· народныя прыметы, звязаныя з гэтым месяцам
· прыказкі, у якіх ужываецца назва месяца
пагартайце слайды і зрабіце наступныя запісы ў сшытак:
праслухаць верш "Падаюць сняжынкі..." (урывак з паэмы "Дзясяты падмурак") П. Труса ў выкананні мастакоў слова. Поўны тэкст верша можна праслухаць 👉тут
Праз якія вобразы паэт перадае хараство зімовага краявіду?
Пералічыце зімовыя месяцы ў той паслядоўнасці, як яны ідуць у прыродзе.
У якім душэўным стане знаходзіцца аўтар? Што ён адчувае?
Колькі строф уваходзіць у склад верша?
З якой інтанацыяй патрэбна чытаць кожную з іх?
Знайдзіце метафары ў вершы Паўлюка Труса “Падаюць сняжыкі…” і запішыце іх у сшытак.
Дамашняе заданне: вывучыць на памяць верш Паўлюка Труса “Падаюць сняжынкі…” на с. 106,107;
*вуснае паведамленне пра паходжанне назвы месяца (на выбар) на падставе кнігі “Беларускі народны каляндар” па прапанаванаму плану:
паходжанне назвы месяца
святы і прысвяткі, што адзначаюцца ў гэтым месяцы
народныя прыметы, звязаныя з гэтым месяцам
прыказкі, у якіх ужываецца назва месяца
7 "А" беларуская мова:
Тэма: Кантрольны пераказ
Заданні на ўроку:
напісанне кантрольнага пераказу
Дамашняе заданне: -
7 "В" беларуская мова
Тэма: Скланенне поўных дзеепрыметнікаў Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: пр. 120
запісаць наступны сказ, знайсці дзеепрыметнікі, падкрэсліць іх як члены сказа:
Праслаўлены лётчык расказваў проста і трошкі няўмела прыцішаным вучням, як неба гуло.
выканаць інтэрактыўнае заданне "Склонавыя пытанні": https://learningapps.org/display?v=ps5bqhvft20
вусна праскланяць дзеепрыметнікі разам са словам, да якога ён адносіцца.
Якую выснову мы можам зрабіць адносна скланення дзеепрыметнікаў?
піьсмова праскланяць наступныя словазлучэнні:
чырвоныя прывязаныя памідоры; перавернутыя гарбузы; незагарэлыя бакі; пахаладалае сонца; сагрэтыя рукі.
пр. 126 (самастойна), растлумачыць сэнс дадзеных прыказак.
Дамашняе заданне: § 21, пр. 125
8 "Б" беларуская літаратура:
Тэма: Я. Колас "Хмарка"
Заданні на ўроку:
праверка дамашняга задання: мастацкі пераказ апавядання па складзеным цытатным плане (заданне 8 на с. 98 QR-код);
*даць азначэнне кожнаму эпічнаму жанру (у сшытку)
*прачытаць і пераказаць іншае апавяданне са зборніка «Казкі жыцця»
Разгледзьце малюнак і перадайце, як адчувала сябе Хмарка ў пачатку свайго вандравання?
Што змянілася ў поглядах Хмаркі пасля доўгага і далёкага падарожжа?
Якую ролю ў творы адыгрываюць пейзаж, малюнкі прыроды?
У залежнасці ад чаго змяняюцца фарбы, адценні ў абмалёўцы прыродных з’яў?
Параўнайце апісанне пейзажу ў пачатку твора і ў канцы. Чым яны адрозніваюцца?
Якая асноўная думка (ідэя) твора? Як яна суадносіцца з эпіграфам?
Ці адрозніваецца літаратурная казка Якуба Коласа «Хмарка» ад народных казак? У чым яе мастацкая своеасаблівасць, прыгажосць?
Дамашняе заданне: пазнаёміцца з гістарычным матэрыялам:
*вуснае паведамленне “Газета “Мужыцкая праўда”
Comments