top of page
Поиск

01.10.2020

Фото автора: Ольга ВиноградоваОльга Виноградова

Пісьмовыя заданні выконваюцца ў рабочых сшытках з указаннем даты і віду работы (класная / дамашняя). Выканаўшы заданне, якое мае паметку

НА АДЗНАКУ, неабходна даслаць яго фота мне ў асабістыя паведамленні ў Viber.


5 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Беларуская народная казка "Разумная дачка"

Заданні на ўроку:

Дамашняе заданне: падрыхтаваць мастацкі пераказ урыўка (на выбар):

с. 26,27 Загледзеўся аднойчы ... прыйдзеце з адгадкамі.

с. 31,32 Вярнуўся бацька ... дрэнна табе будзе.

 

6 "А" беларуская мова:

Тэма: Суфікс як значымая частка слова

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пр. 81

  • пр. 78, 79

  • пазнаёміцца з правілам на с. 39 (у класе), зрабіць наступны запіс у даведнік (дома):

  • падабраць да слова грыб аднакаранёвыя словы, вызначыць у іх карані і суфіксы;

  • пр. 83, 84

  • размеркаваць у два слупкі словы ў залежнасці ад значэння суфіксаў, сфармуляваць гэтыя значэнні:

кветнік, садоўнік, вартаўнік, маліннік, арэшнік,жартаўнік, ельнік, прадстаўнік

  • пр. 85 (вусна)

  • утварыць новыя словы, далучаючы да іх суфіксы, вусна сфармуляваць значэнне, якое нясуць суфіксы:

кот, малы, баскетбол, Марына, серабро

  • пазнаёміцца з матэрыялам (у класе), зрабіць наступныя запісы ў даведнік (дома):

  • зрабіць марфемны разбор наступных слоў:

белізна, пачарнелі, залацісты, мыешся, зачытацца


Дамашняе заданне: § 14, пр. 86, вывучыць запісы ў даведніку, паўтарыць § 10-14 (будзе праверачная работа)

 

6 "А" беларуская літаратура:

Тэма: Беларускія міфы пра багоў

Заданні на ўроку:

Дамашняе заданне: прачытаць с.32-36, вывучыць запісы ў сшытку; патрэніравацца можна тут: https://kahoot.it/challenge/05023287?challenge-id=2ceb3c33-e60d-484c-8040-3beb127ffeff_1601420979410

* намаляваць аднаго з багоў, з адваротнага боку напісаць паведамленне пра яго

 

5 "В" беларуская мова:

Тэма: Часы дзеяслова

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з пр. 79

НА АДЗНАКУ (да 12.00 01.10.2020):

  • запісаць наступныя дзеясловы ў неазначальнай форме: пачаў, нахіляе, крыкнулі, быў, збіраю, падумаем, чытаеш, выгнаў, зашумелі, фарбуюць

  • спісаць, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары: (н..)мог, (н..)воліць, (н..)шумець, (н..)дамагаць, (н..)чакаць, (н..)пакоіцца, (н..)жадаць, (н..)можацца, (н..)спыніць, (н..)навідзець.

  • аформіць запісы ў сшытку:

Першага кастрычніка

Класная работа

  • прачытаць тэкст, выпісаць дзеясловы, над верхам указаць пытанні, на якія яны адказваюць:

Старасць называюць залатым часам, і восень, як вядома, таксама называюць залатой парой. Можа, таму ў самы разгар восеньскага сезона 1 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаецца Дзень пажылога чалавека. Сусветная арганізацыя аховы здароўя распрацавала наступную ўзроставую класіфікацыю:

да 40 гадоў — малады ўзрост;

да 60 гадоў — сярэдні ўзрост;

60—75 гадоў — пажылыя людзі;

75—90 гадоў — старыя людзі;

пасля 90 гадоў — доўгажыхары.

  • пр. 84

  • зрабіць запіс у даведнік:

Дамашняе заданне: § 9, пр. 82, вывучыць запісы ў даведніку

Першага кастрычніка

Дамашняя работа

Практыкаванне 82

 

9 "Г" беларуская літаратура:

Тэма: Ф. Скарына – першпдрукар і асветнік

Заданні на ўроку:

* выступленні падрыхтаваных вучняў з паведамленнямі пра Міндоўга, Гедыміна, Альгерда, Кейстута, Вітаўта ці Ягайлу як гістарычную асобу

  • адкажыце на пытанні:

Як да нас прыйшла кніга?

Праверце сябе, праслухаўшы аўдыязапіс (выкарыстоўвайце для гэтага навушнікі): https://drive.google.com/file/d/1kT597DmqiMcXPY-AIcD0gP9wnvhPh9-H/view?usp=sharing . Таксама даведацца больш інфармацыі па гэтай тэме вы можаце, прачытаўшы кнігу: https://drive.google.com/file/d/10dc8FRyKV5UjFipfuCgQejy0Xz8d-2Qf/view?usp=sharing


Хто паклаў пачатак кнігадрукаванню на беларускіх і ўсходнеславянскіх землях?

Праверце сябе, праглядзеўшы відэаролік (выкарыстоўвайце для гэтага навушнікі): https://drive.google.com/file/d/1ZWF16Wmj2APZq3plwAR_PVM1-UOdCVqh/view?usp=sharing


  • зрабіць запісы ў сшытку (пагартайце слайды):

  • паглядзець, як выглядаў друкарскі станок часоў Ф. Скарыны, можна тут: https://drive.google.com/file/d/1RyZULAjDC1rZREbZQea30oBV6-g2It_k/view?usp=sharing або адсканіруйце QR-код на с. 25 вучэбнага дапаможніка

  • прачытаць прадмову да кнігі “Юдзіф” або с.28,29 вучэбнага дапаможніка :

  • адказаць на пытанні 3,4 на с. 29 вучэбнага дапаможніка

Дамашняе заданне: прачытаць с.22-29 вучэбнага дапаможніка, вывучыць запісы ў сшытку;

*вывучыць на памяць урывак з прадмовы да кнігі "Юдзіф" (на выбар):

 

6 "В" беларуская мова:

Тэма: Чаргаванне зычных і галосных у аснове

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: пр. 86

НА АДЗНАКУ (да 13.20 01.10.2020):

выканаць НА ЛІСТОЧКАХ праверачную работу (па варыянтах),

ЗДАЦЬ ЛІСТОЧКІ НАСТАЎНІКУ!

  • пр. 88 (больш цікавай інфармацыі пра гэтых птушак можна даведацца тут: https://www.youtube.com/watch?v=rWYbnb34OLw)

  • пазнаёміцца з новым матэрыялам (у класе), зрабіць наступны запіс у даведнік (дома), можна спампаваць і раздрукаваць:

  • пр. 90, 91, 92, 94

Дамашняе заданне: § 15, пр. 93, пры выкананні гэтай работы можаце выкарыстоўваць мабільны перакладчык "Русско-белорусский словарь".

Дадатак у PlayMarket можна спампаваць тут:

Мець на наступным занятку дадзены дадатак або папяровы перакладны слоўнік.

 

6 "В" беларуская літаратура:

Тэма: Міфы як этап культурнага развіцця народа

Заданні на ўроку:

  • праверка д/з: с. 28 выразнае чытанне верша; *стварыць малюнак да верша (на адваротным баку напісаць радкі з верша, якія адпавядаюць твору)

  • чытанне артыкула на с. 29-32 вучэбнага дапаможніка

  • зрабіць наступныя запісы ў сшытку:

Міф – старажытныя народныя аповеды пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека.

Прычына з’яўлення: немагчымасць патлумачыць з’явы навакольнага свету.

Людзі адчувалі сябе часцінкай прыроды, адухаўлялі яе. Нашы продкі пакланяліся:

· птушкам (зязюля, бусел, ластаўка)

· жывёлам (конь, каза, воўк, мядзведзь, вуж, змяя)

· кветкам (папараць-кветка, зязюльчыны слёзкі, браткі)

· дрэвам (дуб, бяроза, каліна, рабіна, явар, груша)

· камяням

  • зрабіць наступныя запісы ў сшытку (пагартаць слайды):

Дамашняе заданне: прачытаць с.32-36, вывучыць запісы ў сшытку; патрэніравацца можна тут: https://kahoot.it/challenge/05023287?challenge-id=2ceb3c33-e60d-484c-8040-3beb127ffeff_1601420979410

* намаляваць аднаго з багоў, з адваротнага боку напісаць паведамленне пра яго

440 просмотров0 комментариев

Недавние посты

Смотреть все

05.10.2022

04.10.2022

23.09.2022

Comments


Падпішыцеся на рассылку

Інфармацыя адпраўлена. Дзякуй!

© Вінаградава В.М. 2020 "BMB"

bottom of page