top of page

ПРАЕКТ

"НЯХАЙ СЛОВА ГУЧЫЦЬ"

Чытанне - адзін з важных фактараў развіцця асобы. Правільна выбраныя кнігі развіваюць у чалавека не толькі пісьменную гаворку, мысленне, уяўленне, але і актыўную грамадзянскую пазіцыю, патрыятызм, гуманнасць.

 

Адукацыйны праект «Няхай слова гучыць» распрацаваны для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту (9-11 класаў) і накіраваны на фарміраванне цікавасці старшакласнікаў да класічнай літаратуры і чытання з дапамогай праслухоўвання дадзеных твораў з вуснаў сваіх настаўнікаў. Чытанні адбываюць штогод на працягу 3 чвэрці.

 

Мэта праекта: фарміраванне цікавасці падлеткаў да чытання класічнай літаратуры.

 

Задачы праекта:

  1. развіваць творчае мысленне падлеткаў;

  2. фарміраваць уменні мастацкага чытання;

  3. актывізаваць цікавасць моладзі да чытання класічнай літаратуры (твораў беларускай, рускай і сусветнай класікі);

  4. фарміраваць пэўныя погляды, густавыя перавагі ў выбары літаратуры для чытання;

  5. папулярызаваць сярод моладзі жанр "мастацкае слова".

 

Этапы рэалізацыі праекта:

 

I этап-падрыхтоўчы:

1) вызначэнне мэтаў і задач;

2) стварэнне неабходных умоў для рэалізацыі праекта.

 

II этап-практычны:

1) праца над падрыхтоўкай музычна-літаратурных кампазіцый;

2) падбор чытацкай праграмы;

3) праца над мастацкім чытаннем абранага твора.

 

III этап-заключны:

1) падвядзенне вынікаў праведзенай працы;

2) выступленні настаўнікаў-філолагаў на сцэне з мастацка-літаратурнай кампазіцыяй.

 

Чаканыя вынікі.

Удзел падлеткаў у гэтым праекце ў якасці гледачоў

  • дазволіць пашырыць іх кругагляд,

  • будзе садзейнічаць павышэнню цікавасці вучняў да чытання сусветнай класічнай літаратуры;

  • усталюе даверлівыя адносіны паміж настаўнікамі і вучнямі.

СПІС ТВОРАЎ

​2018-2019

  1. Валерый Гапееў "Адарваны гузік" (Раманава А.С.)

  2. Сафія Ворса "Стары добры доктар, або Як назбіраць на тэлефон" (Вінаградава В.М.)

  3. (Рэзнікава А.Г.)

  4. (Давыдзёнак С.Л.)

  5. (Куляшова Л.М.)

 

​2019-2020

  1. Алена Масла "Пакінутае дзіця" (Раманава А.С.)

  2. Андрэй Федарэнка "Мыла"(Вінаградава В.М.)

  3. (Рэзнікава А.Г.)

  4. (Давыдзёнак С.Л.)

  5. (Куляшова Л.М.)

 

bottom of page